Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РАЗГЛЯД СУДОВАЕ СПРАВЫ АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА СУПРАЦЬ КГБ АДКЛАДЗЕНЫ НА ПАЎМЕСЯЦА


Альгерд Невяроўскі, Менск

Аднак прадстаўнікі КГБ сёньня ў суд не зьявіліся, і разгляд справы перанесены на сярэдзіну студзеня. На думку Анатоля Лябедзькі, органы дзяржбясьпекі цяпер апынуліся ў складанай сытуацыі. Калі яго затрымлівалі й выносілі пісьмовае папярэджаньне, ніхто не задумваўсся над праўным бокам гэтай акцыі. Цяпер жа, на думку спадара Лябедзькі, КГБ патрэбны нейкі час, каб падвесьці пад незаконнае папярэджаньне юрыдычную базу.

Анатоль Лябедзька быў затрыманы прадстаўнікамі КГБ 5 лістапада, калі выходзіў з амбасады ЗША ў Менску. Лідэра АГП адвезьлі ў галоўную сядзібу КГБ, дзе папярэдзілі, што ягоныя кантакты з замежнымі дыпляматамі, якія нібыта ёсьць кадравымі разьведчыкамі, могуць прывесьці да “здрады радзіме”. Гэтая акцыя беларускіх спэцслужбаў была асуджаная урадам ЗША ды міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG