Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЯКІЯ ГРОШЫ – ТАКІЯ Й ПАДАРУНКІ


Галіна Абакунчык, Менск

Падарункі на Калядныя сьвяты й Новы год рыхтуюць амаль усе, хто пагадзіўся адказаць на гэтае пытаньне. Аднак ня вельмі дарагія й выключна блізкім сваякам.

(Спадар: ) “Падарункі робім толькі блізкім людзям. Вось жонцы купіў падарунак, карціну”.

(Спадарыня: ) “Недарагія падарункі дару сваім дзецям”.

(Спадар: ) “Падарункі невялікія, да прыкладу, анёлкі купляю для сваіх родных”.

(Спадарыня: ) “Блізкім сваім. Кнігі – гэта любімы падарунак. Сьвечкі, сувэніры”.

(Спадар: ) “Падарункі дорым у асноўным дзецям: цацкі, цукеркі”.

(Спадарыня: ) “Цяпер не. Завод наш стаіць. Раней можна было, а цяпер не”.

(Спадар: ) “Падарункі самым блізкім людзям. Да прыкладу, бралкі – авечкі цяпер – альбо нешта падобнае”.

(Спадар: ) “Анёлачкі невялічкія, каб было на памяць і сымбалізавала духоўнасьць”.

(Спадар: ) “Жонцы салодкае што-небудзь, смачнае”.

(Спадар: ) “Падарункі звычайна блізкім людзям: дзяўчыне духі, пляменьніцы кніжку. Розныя падарункі, абы на душы было цёпла”.

Некаторыя з маіх сёньняшніх суразмоўцаў заявілі, што апошнімі гадамі набываць падарункі стала нашмат лягчэй.

(Спадарыня: ) “Цяпер лягчэй намнога, бо цяпер шмат базараў стала й там лягчэй набываць”.

(Спадар: ) “Цяпер стала лягчэй, бо ўсё ёсьць практычна. Галоўнае, каб былі грошы”.

(Спадарыня: ) “Цяпер такая разнастайнасьць, што можна знайсьці кампраміс, на чымсьці зэканоміць”.

(Спадар: ) “Я стараюся набываць тое, што я хачу. Я працую на некалькіх працах і стараюся, каб мая сям’я ня мела ніякіх патрэбаў”.

Аднак шмат хто зь мінакоў казалі, што дораць не заўсёды тое, што хацелі бы. І з кожным годам рабіць падарункі ўсё цяжэй.

(Карэспандэнтка: ) “Вы набываеце тое, што хочаце альбо тое, што атрымліваецца?”

(Спадар: ) “Па-рознаму бывае. Але стараюся знайсьці грошы й магчымасьці, каб набываць тое, што хачу”.

(Спадар: ) “З кожным годам на сябе грошай усё менш, таму дарыцца найперш самае неабходнае”.

(Спадар: ) “Стараемся, што хочацца, але не заўсёды атрымліваецца”.

(Спадарыня: ) “Па-рознаму. І так, і так бывае”.

(Спадарыня: ) “Цяжка ў фінансавым плянге. Блізкія гэта зразумеюць, а вось малым дзецям хацелася бы добрыя падарункі рабіць”.

(Спадарыня: ) “Што хачу й што атрымліваецца”.

(Спадар: ) Тое, што фінансы дазваляюць, а ня тое, што падабаецца”.

Некаторыя мае сёньняшнія суразмоўцы да Калядаў не рыхтуюцца ўвогуле, але да сьвята ставяцца з павагаю й нават набываюць падарункі.

Многія зь мінакоў заявілі, што яны дакладна прытрымліваюцца сямейных традыцыяў і сьвяткуюць каталіцкія альбо праваслаўныя каляды.

Некаторая частка сярод апытаных сёньня менчукоў казалі, што ахвотна сьвяткуюць Каляды двойчы.

Пераважная бальшыня суразмоўцаў паведамілі, што яны абавязкова ўсталёўваюць у сваёй хаце елачку. Частка сярод іх – выключна натуральную, а іншая частка – штучную.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG