Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КАЛЯДЫ Ў АМЭРЫЦЫ


Алеся Сёмуха, Вашынгтон

Амэрыканцы сьвяткуюць Каляды не адзін дзень, а амаль увесь сьнежань. Рэстарацыі і клюбы перапоўненыя. Сваякі, сябры і супрацоўнікі сустракаюцца разам за келіхам віна ці куфлем піва. Сёлета муніцыпальныя ўлады многіх гарадоў арганізавалі бясплатныя таксі для тых, хто занадта вясёлы, каб не сядалі за руль. Таньней плаціць за таксі, чым за аварыю.

Паводле маіх зусім не статыстычных назіраньняў, на вуліцах і дамох сёлета меней Калядных вагней і ўпрыгожаньняў, чым летась. Можа, амэрыканцы ашчаджаюць электрычнасьць. Затое пабольшала вулічных музыкаў. Каля многіх станцый мэтро і крамаў за даляр, а то і задарма можна пачуць досыць прыстойны джаз, паўднёва-амэрыканскую музыку ці шатляндзкую дуду.

За апошнія два тыдні ў маю паштовую скрыню прыйшло недзе з 20 віншавальных паштовак. На бальшыні картак напісана “Шчасьлівых сьвятаў”. Цікава, што сталася з “Калядамі” “Ханукай” ці “Куанзай”? Амэрыканцы сталі аж настолькі далікатныя што да этнічнай і рэлігійнай прыналежнасьці, што зьмяшалі ўсе сьвяты ў адзін вялікі сьвяточны сэзон. І каб, барані божа, каго не пакрыўдзіць, зычаць усім проста шчасьця, здароўя і дабрабыту.

Ну, а я ў беларускай традыцыі зычу слухачам Вясёлых Калядаў!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG