Фактарамі патэнцыйнае небясьпекі супрацоўнікі КГБ лічаць наяўнасьць тэрарыстычных груповак або “сур’ёзных сілаў, настроеных радыкальным чынам зьмяніць цяперашнюю сытуацыю”. Нічога падобнага, на думку адмыслоўцаў з КГБ, у Віцебску няма. Аднак адмыслоўцы з КГБ выказваюць поўную гатоўнасьць належным чынам адрэгаваць у выпадку ўзьнікненьня любых пагрозаў дзяржаўнай бясьпецы ў часе выбараў.
Што тычыцца магчымага прадстаўніцтва супрацоўнікаў КГБ непасрэдна ў мясцовых Саветах, то кандадатаў у дэпутаты ад гэтае ўстановы пакуль што не зарэгістравана.