Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“САВЕЦКIЯ ПРЫВIДЫ СУПРАЦЬ АБСЭ: ХТО ВЫЙГРАЕ?”


Вячаслаў Ракiцкi, Прага

Уладзiмер Сокар адзначае, што ў палiтычную гiсторыю 2002 год увойдзе як год пашырэньня эўраатлянтычных iнстытуцыяў – НАТО i Эўразьвязу, якiя запрасiлi да сяброўства вызваленыя краiны Эўропы. Іншыя ж мiжнародныя арганiзацыi, наадварот, губляюць сваю эфэктыўнасьць. І перадусiм, на думку амэрыканскага палiтоляга, найболей яскрава гэтую тэндэнцыю праiлюстравала Арганiзацыя бясьпекi i супрацоўнiцтва ў Эўропе, гэтаксама як раней – Арганiзацыя Аб’яднаных Нацыяў – клясычны прыклад. І асаблiва безвынiковым выглядае праца АБСЭ ў разьвязаньнi супярэчнасьцяў унутры яе памiж заходнiмi i былымi савецкiмi краiнамi.

На апошнiм сёлета паседжаньнi ў Партугалii АБСЭ цiха адступiла перад апошнiмi ў Эўропе савецкiмi прывiдамi, – пiша Ўладзiмер Сокар, якi называе найболей згубныя з гэтых прывiдаў: апошнi эўрапейскi дыктатар у Беларусi, расейскiя вайсковыя падразьдзяленьнi, якiя ўсё яшчэ знаходзяцца ў Малдове i Грузii, тым самым спрыяючы падзяленьню гэтых краiнаў на часткi (маюцца на ўвазе праблемы Прыднястроўя i Абхазii), а таксама жаданьне Крамля трымаць пад сваiм кантролем былыя савецкiя тэрыторыi.

Уладзiмер Пуцiн болей эфэктыўна, чым ягоны папярэднiк Барыс Ельцын, карыстаецца правам вета ў АБСЭ, што вядзе да разладу ў выкананьнi задачы АБСЭ – пашырэньнi бясьпекi i дэмакратыi на несвабодныя анклявы Эўропы. Менавiта гэта, на думку амэрыканскага палiтоляга Сокара, i ёсьць прычынай, зь якой АБСЭ не змагла правесьцi нiводнага самiту на найвышэйшым узроўнi пасьля Стамбульскага саміту 1999 году, а задавальняецца нарадамi мiнiстраў пры канцы году. Сёлетнюю нараду ў Партугалii, якая склiкалася на ўзроўнi мiнiстраў замежных справаў, нават прiгнаравалi многiя мiнiстры i прыслалi сваiх намесьнiкаў.

Палiтоляг лiчыць, што несуцяшальныя вынiкi партугальскай нарады былi прадказальнымi. І ў якасьцi першага прыкладу спадар Сокар падае сытуацыю зь мiсiяй АБСЭ ў Менску, якую разагнаў Аляксандар Лукашэнка. Мандат мiсii АБСЭ заключаўся ў дапамозе ўсталяваньню ў Беларусi дэмакратычнага плюралiзму, свабоды прэсы i справядлiвых выбараў. Лукашэнка хоча гэта мандат зьмянiць, iнакш ён не дазволiць мiсii вярнуцца. Масква, якой Лукашэнка абавязаны сваёй уладай, падтрымала ягонае патрабаваньне болей размытага мандату АБСЭ. Масква таксама блякавала любы крок АБСЭ ў накiрунку асуджэньня беларускага дыктатара за гэтае цi iншыя непрымальныя для мiжнароднай супольнасьцi дзеяньнi. Толькi асобныя заходнiя прадстаўнiкi ў арганiзацыi не пагадзiлiся з АБСЭ, якая цяпер вядзе перамовы з Лукашэнкам у пытаньнi, якое ён i Масква называюць узаемнапрымальным мандатам мiссii.

Неэфэктыўнасьць працы АБСЭ аўтар артыкулу ў газэце “Wall Street Journal” пацьвярджае i прыкладам з Расеяй, якая ня выканала рашэньнi Стамбульскага самiту 1999 году наконт знаходжаньня яе войскаў у Абхазii i Прыднястроўi.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG