Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БЕЛАРУСІ ПАЧАЛА ПРАЦУ РАСЕЙСКАЯ СТАНЦЫЯ САЧЭНЬНЯ ЗА РАКЕТАМІ


Юры Сьвірко, Прага

Сёньня радыёлякацыйная станцыя каля Ганцавічаў, якая афіцыйна назваецца Вузел папярэджаньня пра ракетны напад “Баранавічы”, заступіла на вопытна-баявое дзяжурства ў складзе касьмічных войскаў Расейскае Фэдэрацыі.

Станцыю пад Баранавічамі пачалі будаваць яшчэ ў савецкія часы, потым закансэрвавалі, але пасьля ліквідацыі аналягічнай станцыі ў латвійскай Скрундзе Масква дамовілася зь Менскам аднавіць яе будаўніцтва. Баранавіцкі аб’ект ёсьць расейскай маёмасьцю, ён сочыць за балістычнымі ракетамі й касьмічнымі аб’ектамі. Сёньня радыёлякацыйная станцыя афіцыйна пачала працаваць на поўную моц.

“Рашэньне пра гэта было прынятае ў пятніцу падчас працы на станцыі камісіі Касьмічных войскаў на чале з камандуючым генэрал-палкоўнікам Анатолем Пярмінавым”, – паведаміла прэсавая служба расейскіх касьмічных войскаў. Паводле гэтай інфармацыі, у мерапрыемствах пастаноўкі станцыі на дзяжурства ўзялі ўдзел кіраўнікі адміністрацыяў рэгіёну Беларусі, дзе знаходзіцца станцыя.

Выступаючы перад асабовым складам станцыі, генэрал-палкоўнік Пярмінаў падкрэсьліў, што “праца аб’екту дапаможа вырашыць праблему занятасьці мясцовага насельніцтва й паслужыць разьвіцьцю інфраструктуры раёну Баранавічаў”.

Нагадаю, што адной з галоўных прычынаў закрыцьця аналягічнае станцыі ў латвійскай Скрундзе былі скаргі тамтэйшага насельніцтва на пагаршэньне здароўя ў выніку выпраменьваньня, што йшло ад лякатараў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG