Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ТЭРАРЫЗМ НЕ ПУЖАЕ МІГРАНТАЎ ЗЬ БЕЛАРУСІ


Аляксей Знаткевіч, Менск

Паводле правілаў ізраільскай паліцыі, у інфармацыі аб арыштах нелегальных мігрантаў не публікуюцца лічбы аб колькасьці затрыманых зь нейкай асобнай краіны. Паліцыя тлумачыць, што гэта спрыяе роўнасьці нелегалаў перад законам, незалежна ад краіны паходжаньня. Гаворыць прэсавы сакратар паліцыі Ізраілю Гіль Кляйман:

(Кляйман: ) “Мы не даем канкрэтных лічбаў у інфармацыі такога кшталту. Аднак можам сказаць, што апошнім часам вялікая колькасьць грамадзянаў Беларусі ўяжджае ў Ізраіль нелегальна. Мы выкрылі вялікую колькасьць беларусаў, якіх перавезьлі кантрабандай празь мяжу з Эгіптам. Акрамя таго, шмат беларусаў застаюцца ў Ізраілі па сканчэньні турыстычных візаў”.

Спадар Кляйман патлумачыў, што паўдзённая ізраільская мяжа меней ахоўваецца, бо з Эгіптам Ізраіль мае мірную дамову. Таму праз гэтую мяжу кантрабандай завозяць людзей і наркотыкі. Прадстаўнік ізраільскай паліцыі кажа, што большасьць нелегалаў зь Беларусі ня мае дачыненьня да крымінальнай дзейнасьці.

(Кляйман: ) “Мы ня лічым нелегальную працу крымінальным парушэньнем — разглядаем гэта як іміграцыйнае парушэньне. Большасьць нелегальных работнікаў ня ёсьць крымінальнікамі. Яны проста парушылі іміграцыйныя правілы, спрабуючы зарабіць на жыцьцё. Гэтых людзей трымаюць у адмысловых інтэрнатах. Там адбываюцца слуханьні, каб вызначыць, ці сапраўды яны тут нелегальна. Мы правяраем іхныя пашпарты, тое, як яны ўехалі ў Ізраіль, а потым іх садзяць на самалёт і адпраўляюць дадому”.

Прэсавы сакратар ізральскай паліцыі дадаў, што сярод тых, хто наймае нелегальных беларускіх мігрантаў, няшмат выхадцаў зь Беларусі. Нелегальныя мігранты працуюць у розных сфэрах — напрыклад, у будаўніцтве ці харчаваньні. Спадар Кляйман кажа, што колькасьць працоўных мігрантаў, у адрозьненьне ад турыстаў, ня зьменшылася ў сувязі з частымі выпадкамі тэрарызму ў Ізраілі ў апошнія гады. З гэтым пагаджаецца супрацоўнік прэсавай службы Міністэрства замежных справаў Ізраілю Міхаіл Бродзкі:

(Бродзкі: ) “На жаль, так, вельмі шмат нелегальных рабочых, у тым ліку зь Беларусі, з Украіны. Іх гэта асабліва не хвалюе. Для іх галоўнае, усё ж такі, зарабіць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG