Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЭРЛІНЦЫ ДЫСКУТУЮЦЬ НАКОНТ СВАБОДЫ СМІ Ў БЕЛАРУСІ


Ул. інф.

З гледзішча ўдзельнікаў імпрэзы — нямецкіх журналістаў, палітолягаў, унівэрсытэцкіх прафэсараў і студэнтаў, свабодная прэса ёсьць адным з галоўных інстытутаў дэмакратычнага грамадзтва, і менавіта яе стан дазваляе меркаваць пра агульную сытуацыю ў краіне.

Доктар паліталёгіі з унівэрсытэту ў Франкфурце-на-Одэры Пэтэр Лізэганг сваю цікавасьць да гэтага пытаньня тлумачыць так:

(Лізэганг: ) “Сам я не журналіст, але апошнія гады вельмі цікаўлюся Беларусьсю, зьяўляюся сябром прэзыдюму нямецка-беларускага таварыства пры Бундэстагу. Тая ўвага, якая надаецца ў нямецкіх выданьнях пытаньню свабоды прэсы ў Беларусі, — надзвычай малая. Як мне падаецца пра журналістаў Івашкевіча, Маркевіча, Мажэйку, якія пазбаўленыя волі ў зьвязку з тым, што крытыкавалі прэзыдэнта, нашая прэса пісала няшмат. Падобнае пакараньне — беспрэцэдэнтнае.

Як мне падаецца, свабода слова ў Беларусі адсутнічае, і гэта тлумачыць, чаму Лукашэнка цяпер знаходзіцца пры ўладзе. Людзям, якія не жывуць у Менску, надзвычай цяжка атрымаць аб’ектыўную інфармацыю”.

Паводле прафэсара Вольнага Бэрлінскага ўнівэрсытэту, вядомага дасьледчыка мэдыяў Ёганэса Шлётца, рэпрэсіі ў дачыненьні да незалежных выданьняў з боку рэжыму ўзмацніліся, а таму абяцаньням афіцыйнага Менску наконт дэмакратычнага разьвіцьця краіны верыць нельга.

Як лічаць аналітыкі, Нямеччыне, у сваю чаргу, таксама трэба пераадольваць старыя інфармацыйныя падыходы да Беларусі. Ёсьць патрэба ня толькі ў больш частых паведамленьнях пра гэтую краіну ў газэтах, радыё, тэлевізіі, але і неабходнасьць ствараць адмысловыя сайты. Адна з найбольш запатрабаваных крыніцаў інфармацыі — нямецкае Інтэрнэт-выданьне www.belarusnews.de, якое робяць вучні прафэсара Шлётца. Мянчук Максім Грушавы — адзін зь іх. Ён лічыць, што самы карысны досьвед зможа атрымаць у часе сёньняшняй дыскусіі.

(Максім: ) “Любы даклад, як вядома, адрозьніваецца кабінэтным падыходам і падае больш-менш штучную карціну. Маўляў, на Захадзе існуе выключная свабода СМІ, а ў той жа Беларусі — выключная несвабода. У жыцьці абсалютных варыянтаў няма. У той жа ФРН апошнім часам назіраюцца праблемы ў галіне свабоды мэдыяў. Што да Беларусі, то тут ёсьць дастаткова прафэсійныя выданьні. Я чакаю, што ў часе імпрэзы пачую ад удзельнікаў дыскусіяў канструктыўныя меркаваньні, як і якім чынам беларуская прэса можа выйсьці зь цяперашняй сытуацыі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG