Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБ’ЯДНАНАЯ ГРАМАДЗЯНСКАЯ ПАРТЫЯ НЯ БУДЗЕ ПРАДСТАЎЛЕНАЯ Ў АКРУГОВЫХ ВЫБАРЧЫХ КАМІСІЯХ МЕНСКУ


Уладзімер Глод, Менск

16 сьнежня — апошні дзень абраньня сяброў акруговых выбарчых камісіяў. Сёньня стала вядома, што Аб’яднаная грамадзянская партыя ня будзе прадстаўленая ў ніводнай акрузе ў Менску, хаця вылучыла кандыдатаў ва ўсе, без выключэньня, акруговыя камісіі. Чаму так атрымалася, тлумачыць старшыня Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына:

(Ярмошына: ) “Я магу сказаць адназначна, калі АГП будзе прад’яўляць прэтэнзіі, што гэтая партыя ўсюды ў Менску няправільна правяла вылучэньне кандыдатаў у склад акруговых выбарчых камісіяў. Яны вылучылі кандыдатаў на паседжаньні раённых органаў партыі, а мусілі гэта зрабіць на паседжаньні гаркаму”.

Намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Альфер, які адказны за выбарчую кампанію, гаворыць на адрас супрацоўнікаў Цэнтарвыбаркаму наступнае:

(Альфер: ) “Калі вы лічыце, што мы няправільна правялі вылучэньне, брыдка рабіць ня трэба было. Патрэбна было сказаць, што вы няправільна вылучылі, калі бралі нашыя дакумэнты, што патрэбна вылучаць ад гарадзкой арганізацыі. І ў той жа дзень мы выправіліся бы і вылучылі б ад гарадзкой арганізацыі. Што тычыцца Аб’яднанй грамадзянскай партыі, дык яна прыняла рашэньне ўдзельнічаць у выбарах. Нам патрэбна зноў вучыцца ўдзельнічаць у выбарах. Таму ніякага пытаньня пра няўдзел у выбарах не стаіць”.

Канчатковыя вынікі фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў будуць вядомыя ў аўторак, 17 сьнежня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG