Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАРТЫІ ДЭМАКРАТЫЧНАГА КІРУНКУ НЕ ПАДАВАЛІ ЗАЯВЫ НА ЎВАХОДЖАНЬНЕ Ў СКЛАД АКРУГОВЫХ ВЫБАРЧЫХ КАМІСІЯЎ МАГІЛЁЎСКАЙ ВОБЛАСЬЦІ


Марыя Ўсьціновіч, Магілёў

У Магілёўскай вобласьці ўтворана 60 акруговых выбарчых камісіяў. Магілёўская арганізацыя Лібэральна-дэмакратычнай партыі была найбольш актыўнай на гэтым этапе выбарчай кампаніі.

Лібэрал-дэмакраты прапанавалі 60 кандыдатураў, і ў склад камісіяў увайшлі пяць сяброў партыі. Акрамя тэхнічных памылак у дакумэнтах, аблвыканкам не задаволіў той факт, што прадстаўнікі, заяўленыя гэтай партыяй у акруговыя камісіі ў сельскіх раёнах, жывуць у асноўным у абласным цэнтры.

Зь іншых палітычных партыяў толькі Бабруйская арганізацыя Камуністычнай партыі Беларускай спрабавала вылучыць шэраг сваіх прадстаўнікоў у акруговыя камісіі, але іх паперы, заявіў прадстаўнік аблвыканкаму, былі няправільна аформленыя.

Палітычныя партыі дэмакратычнага кірунку не падавалі заявы на ўваходжаньне ў склад акруговых камісіяў. У акруговыя камісіі ўвайшлі прадстаўнікі дзьвюх грамадзкіх арганізацыяў — Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі й Беларускага саюзу вэтэранаў вайны ў Афганістане.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, усяго было пададзена больш за 800 заяваў на ўваход у склад камісіяў, 660 з іх задаволеныя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG