Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: ЯКІЯ ПЕРАДАЧЫ ПРАГУЧАЦЬ У НАШЫМ ЭФІРЫ Ў СУБОТУ І НЯДЗЕЛЮ</font>


Ул. інф.

“Па-за тактам”: Нараджэньне зоркі. 14 сьнежня

Спрадвечнае пытаньне для кожнага артыста-пачаткоўца: як зрабіцца зоркай? Што для гэтага трэба зрабіць найперш? Як пачуваюць сябе зоркі эстрады, калі прайграюць на конкурсе і калі іх проста падманваюць? Што прымушае сьпевакоў зьвяртацца да народных песень, якіх яны яшчэ нядаўна не заўважалі? У чарговым выданьні праграмы “Па-за тактам” уласным досьведам дзеляцца ўдзельнікі дуэту “Аляксандра і Канстанцін”. Вядзе гутарку Зьміцер Падбярэскі.


“Суботні дыялёг”. 14 сьнежня

Працягваем лёнданскія дыялёгі Ірыны Халіп. Слухайце заўтра суботні дыялёг з Гаем Пікарда – брэтонцам, жыхаром Вялікай Брытаніі, спэцыялістам у галіне беларускай духоўнай музыкі і проста вялікім знаўцам і аматарам Беларусі.


“Вострая брама”. 15 сьнежня

Пры канцы мінулага стагодзьдзя ў беларускай літаратуры адбыўся разварот на 180 градусаў – ад "абяленьня" рэчаіснасьці, як сказалі б цяпер, да яе "ачарненьня" – як сказалі б тады. На зьмену канонам сацыялістычнага рэалізму, між якіх галоўнымі былі завышаная гераізацыя, фальшаваньне фактаў гісторыі і ружовы аптымізм, прыйшла літаратура, у якой зусім ня стала герояў, а былі толькі ахвяры і каты, дзе праўда савецкага часу паказвалася самай змрочнай сваёй знаніцай, дзе запанаваў дух поўнай безвыходнасьці і безнадзейнасьці. Найлепшыя творы 1990-х гадоў, што выйшлі з-пад пяра Алеся Адамовіча, Вячаслава Адамчыка, Васіля Быкава ды іншых празаікаў – менавіта такія. Гаворка пра іх – у перадачы "Вострая Брама". Нагодаю для гутаркі стаў выхад у сьвет новай і адначасова пасьмяротнай кнігі прозы Адамчыка "Нязрушаны камень", якая падводзіць рысу "літаратуры безнадзейнасьці".

Перадачу вядзе Сяргей Дубавец.


“Вольная студыя” зь Міколам Крукоўскім. 15 сьнежня

Той, хто называе Расею дэмакратычнай, забываецца на Арыстотэля, які сьцьвярджаў, што дэмакратыя магчымая толькі ў невялікіх краінах. Доктар філязофскіх навук, прафэсар Беларускага ўнівэрсытэту культуры Мікола Крукоўскі падзяляе думку старажытнагрэцкага мысьляра й лічыць, што сувэрэнітэт становіцца рэальнай сілай тады, калі ён напоўнены культурным зьместам, іначай ён — пустая форма. Гутарку Міхася Скоблы зь беларускім філёзафам слухайце ў нядзельнай “Вольнай студыі”.


“Беларускі Інтэрнэт”. 15 сьнежня

Тэмы чарговага выпуску праграмы “Беларускі Інтэрнэт”: 10-годзьдзе аднаго зь лідэраў беларускага Інтэрнэту – вэб-кампаніі “Red graphic”, якая актыўна выкарыстоўвае ў сваёй працы беларускую мову; як прадстаўленыя ў Сеціве беларускія рэстараны; паліталёгія і геапалітыка ў беларускім Інтэрнэце. Праграму падрыхтаваў і вядзе Віталь Цыганкоў.


Тэксты гэтых ды іншых перадач чытайце на сайце на наступным тыдні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG