Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАРТУГАЛІЯ СПАДЗЯЕЦЦА НА ЗАКАНЧЭНЬНЕ ПЕРАМОВАЎ ЗЬ БЕЛАРУСЬСЮ ДА КАНЦА ГОДУ


Юры Сьвірко, Прага

Спадар Капінья нарэшце пацьвердзіў, што ўчора пачаліся перамовы паміж кіраўнікамі прадстаўніцтваў Партугаліі й Беларусі ў АБСЭ – амбасадарамі Гаёсёнкам і да Кошта. Аднак Антоніў Капінья сёньня паведаміў і новую інфармацыю пра хаду перамоваў – афіцыйны Менск накіраваў у Вену дадатковыя сілы. На просьбу ўдакладніць, што гэта за сілы, прэсавы сакратар партугальскае дэлегацыі ў АБСЭ адказаў гэтак:

(Капінья: ) “Не магу. Мне дазволена толькі сказаць, што хтосьці прыехаў зь Менску. Але мне не дазволена казаць, хто менавіта прыехаў зь Менску”.

(Карэспандэнт: ) “Ці сапраўды партугальцы дамовіліся зь беларусамі не камэнтаваць хаду перамоваў у Вене?”

(Капінья: ) “Не, проста перамовы толькі што пачаліся. Яны йдуць вельмі добра. Я ня маю ўказаньняў не камэнтаваць любыя перамовы”.


Спадар Капінья таксама паведаміў, што прадстаўнікі афіцыйнага Менску й дзейнага старшыні АБСЭ будуць працаваць нават у гэтыя выходныя.

(Капінья: ) “Перамовы пойдуць цягам гэтага тыдня – і падчас ўікэнду”.

На гэтую ж тэму выказаўся генэральны сакратар АБСЭ Ян Кубіш. Спадар Кубіш кіруе венскай штаб-кватэрай АБСЭ, але ён выступаў у Страсбуры на паседжаньні Рады міністраў Рады Эўропы й распавядаў пра супрацоўніцтва гэтых дзьвюх міжнародных арганізацыяў – АБСЭ й Рады Эўропы. Ян Кубіш таксама сказаў, што на гэтым тыдні ў Вене пачаліся перамовы наконт мандату новай місіі АБСЭ ў Беларусі. "Я спадзяюся, што яны хутка скончацца ўзаемапрымальным пагадненьнем, якое дазволіць нам адкрыць офіс АБСЭ ў Беларусі ў студзені”, – заявіў у Страсбуры генэральны сакратар АБСЭ Ян Кубіш, які ў пачатку лістапада наведаў зь візытам Менск.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG