Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ПIНСКУ АДБЫЎСЯ ПIКЕТ ДА ДНЯ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА, ЯКI ЛАДЗIЛI СЯБРЫ БЕЛАРУСКАГА ГЕЛЬСЫНСКАГА КАМIТЭТУ


Алег Супрунюк, Берасьцейская вобласьць

Нягледзячы на халоднае надвор’е, сябры Пiнскага аддзяленьня Беларускага Гельсынскага камiтэту вырашылi не адмаўляцца ад свайго намеру правесьцi сёньня адмысловы пiкет. Ён быў прымеркаваны да мiжнароднага Дня правоў чалавека. Удзельнiкi акцыi распаўсюдзiлi сярод мiнакоў тэксты з Дэклярацыяй правоў чалавека ды iншую праваабарончую лiтаратуру, цiкавiлiся поглядамi грамадзянаў на праблему захаваньня правоў чалавека на Беларусi. Супрацоўнiкi мiлiцыi не перашкаджалi дзеяньням пiкетоўцаў.

Пра тое, як зьмянiлася стаўленьне мясцовых уладаў да праблемы правоў чалавека, распавядае старшыня Пiнскага аддзяленьня БГК Вiктар Ярашук:

(Ярашук: ) “На мой погляд, на вялiкi жаль, зьмянiлася ў горшы бок. Калi некалькi гадоў таму было значна прасьцей дапамагчы людзям, зараз — значна горш. Вось апошняе: для пiкетаў, мiтынгаў маем значна менш месца, чым раней, выканкам скарацiў iх колькасьць. Немагчыма атрымаць нiякай iнфармацыi ў выканкаме, рашэньне выканкаму — не пускаць прадстаўнiкоў партыяў i грамадзкiх арганiзацыяў на сэсii гарсавету. Улада стала больш закрытая, i, безумоўна, таму стала горш”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG