Гэтая грамадзкая супольнасьць створаная паводле ініцыятывы мясцовых арганізацыяў АГП, АСДП, БСДГ ды руху “Зубр”. Да іх далучыліся колькі грамадзкіх арганізацыяў зь Віцебску, Полацку, Наваполацку ды Воршы, а таксама шэраг прыватных асобаў, якія хацелі б паспрыяць дэмакратызацыі жыцьця на Віцебшчыне шляхам удзелу ў мясцовых выбарах.
“Камітэт грамадзкіх дзеяньняў” і кааліцыя “Новая Віцебшчына – ХХІ стагодзьдзе” плянуюць працаваць падчас будучых выбараў паралельна: абодва ўтварэньні мяркуюць падтрымліваць розных кандыдатаў, якія, мажліва, будуць балятавацца ў адной і той самай выбарчай акрузе. Але, як заявіла старшыня гарадзкой арганізацыі АГП Алена Залеская, “гэта зроблена не дзеля шкоды адно аднаму, а з мэтаю пашырэньня ўплыву дэмакратычных ідэяў на сьвядомасьць выбаршчыкаў”.