Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КРЫЧАЎСКІЯ АРГАНІЗАЦЫІ БСДП І БНФ АДМОВІЛІСЯ АД УДЗЕЛУ Ў МЯСЦОВЫХ ВЫБАРАХ


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Напярэдадні фармаваньня выбарчых камісій актывісты абедзьвюх партый і прадстаўнікі Аб'яднанай грамадзянскай партыі дамовіліся пра вылучэньне адзінага кандытата ад апазыцыі ў кожнай выбарчай акрузе гораду. Аднак цяпер сацыял-дэмакраты і фронтаўцы адмовіліся ўдзельнічаць у выбарах з прычыны таго, што раённую выбарчую камісію сфармавалі ў асноўным з чыноўнікаў. Крычаўскі райвыканкам не дапусьціў у камісію ніводнага прадстаўніка ад дэмакратычнай апазыцыі. Сытуацыю камэнтуе старшыня Крычаўскай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Лявон Сьвецік:

(Свецік: ) “Гэта першы сыгнал пра тое , што выбары будуць кантралявацца ўладамі, і можна спрагназаваць вынікі гэтых выбараў”.

Паводле сацыял-дэмакратаў, улады сфальсыфікуюць вынікі выбараў і зробяць усё магчымае, каб у мясцовыя саветы не прайшоў ніводзін апазыцыянэр. Таму крычаўскія сацыял-дэмакраты афіцыйна заявілі пра тое, што яны ня будуць марнаваць час і ўдзельнічаць у гэтых несправядлівых выбарах. У той жа час лідэры крычаўскай арганізацыі Беларускага Народнага Фронту не выключаюць магчымасьці, што адзін зь іх стане кандыдатам у дэпутаты без удзелу партыі, шляхам збору подпісаў. Але ж старшыня Крычаўскай філіі Беларускага Народнага Фронту Ўладзімер Кудраўцаў лічыць, што ў дэмакратаў зусім мала шанцаў на перамогу:

(Кудраўцаў: ) “Амаль няма – настолькі мала шанцаў . Таму што людзей нашых у камісіях няма. Выходзіць, што і падтрымкі няма ад каго чакаць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG