Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УДЗЕЛЬНІКІ МІЖНАРОДНАЙ КАНФЭРЭНЦЫІ ПРАПАНАВАЛІ ЎЛАДАМ ЗЬМЯНІЦЬ БЕЛАРУСКІЯ ВЫБАРЧЫЯ СТАНДАРТЫ


Альгерд Невяроўскі, Менск

Пра вынікі канфэрэнцыі распавядае яе арганізатар, кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі:

(Бяляцкі: ) “У прэамбульнай частцы заклік да беларускіх уладаў, каб выбары і заканадаўства адпавядалі міжнародным нормам і тым стандартам, якія ўжываюцца пры правядзеньні выбараў у іншых эўрапейскіх краінах. Былі зробленыя канкрэтныя прапановы ў справе паляпшэньня выбарчага заканадаўства, якія тычацца ўсіх аспэктаў правядзеньня выбараў.

Мне здаецца, што гэты дакумэнт дастаткова важны, бо ён у першую чаргу прызначаны для сяброў выбарчых камісіяў, для дэпутатаў палаты, якія могуць рэальна гэтае выбарчае заканадаўства палепшыць. І гэта ёсьць голас народу, да якога варта было б прыслухацца”.

(Карэспандэнт: ) “Ці вялікая верагоднасьць таго, што ўлады прыслухаюцца прапановаў удзельнікаў канфэрэнцыі, сфармуляваных у рэзалюцыі?”

(Бяляцкі: ) “У любым выпадку мы павінны зфармуляваць гэтыя прапановы, а час трансфармацыі выбарчага заканадаўства можа безумоўна быць больш доўгім. Мы разумеем, што да мясцовых выбараў гэты закон зьменены ня будзе. Але ў той жа час праз паўтара года нас чакаюць парлямэнцкія выбары. Мы спадзяемся, што за гэты час нам удасца пераканаць і дэпутатаў палаты, і Цэнтральную выбарчую камісію ў тым, што зьмены ў закон аб выбарах неабходныя”.

Удзельнікі канфэрэнцыі таксама заклікалі ўлады праводзіць выбары ў мясцовыя саветы дэмакратычна й празрыста.

Нагадаю, што ў канфэрэнцыі бралі ўдзел больш за 100 прадстаўнікоў беларускіх партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, а таксама замежныя экпэрты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG