Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАДСТАЎНІКІ АПАЗЫЦЫЙНЫХ СІЛАЎ НЯ ТРАПІЛІ Ў ГАРАДЗЕНСКУЮ АБЛАСНУЮ ВЫБАРЧУЮ КАМІСІЮ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Прадстаўніка ад рэгіянальнага аддзяленьня Беларускага Гельсынскага камітэту таксама ў камісію не ўключылі. Кіраўнік аддзяленьня Аляксандар Антанюк пакуль ня мае афіцыйнага адказу і ня ведае, на якой падставе адмовілі іхнаму прадстаўніку. Але ён лічыць магчымым зьвярнуцца са скаргай у пракуратуру альбо ў суд.

Ня трапіў у камісію таксама кандыдат ад Партыі камуністаў беларускай. Партыйна-грамадзкае прадстаўніцтва ў камісіі, па сутнасьці, пастаяннае. Там чалавек ад кампартыі Беларусі, ад вэтэранаў, ад афіцыйнага саюзу жанчын, ад рэспубліканскага саюзу моладзі. Так было і на леташніх прэзыдэнцкіх выбарах, толькі што саюз моладзі называўся тады “патрыятычным”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG