Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІЦЕБСКАЯ ВОБЛАСЬЦЬ ЗАЙМАЕ АПОШНЯЕ МЕСЦА ПА ПАДПІСЦЫ НА ДЗЯРЖАЎНЫЯ ВЫДАНЬНІ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Тым часам віцябляне ўсё часьцей эканомяць на падпісцы, хаця паштавікі-агітатары рэгулярна ходзяць па кватэрах ды прыватных дамох, заклікаючы выпісаць якую газэту хаця б на месяц.

Значна большую папулярнасьць маюць на Віцебшчыне іншыя паслугі тутэйшай пошты: на кожным паштовым адзьдзяленьні можна набыць тавары паўсядзённага попыту, харчовыя кансэрвы і нават прымысловыя вырабы. А ў найбольш аддаленым ад цэнтру Браслаўскім раёне паштавікі ўвогуле выконваюць ролю колішніх перасоўных аўталавак: развозяць разам з поштай неабходныя тавары… За гэткі клопат вяскоўцы асабліва ўдзячныя дырэктару “Аблпошты” Мікалаю Смунёву – вынаходніку ўсіх гэтых паслугаў… Аднак ад імя ўладаў найкарысьнейшай паслугай цяпер абвешчана падпіска, і “адстаючы” сп. Смунёў абавязаны рэгулярна прадстаўляць зьвесткі пра падпіску на Віцебшчыне асабіста Аляксандру Лукашэнку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG