Тымчасам замежныя мэдыі працягваюць абмяркоўваць скандал вакол былога пасла Беларусі. Японская газэта “Japan Today” cёньня распавядае чытачам, што Краўчанка кажа пра магчымасьць пазмагацца за пасаду прэзыдэнта Беларусі й вінаваціць Аляксандра Лукашэнку ў перасьледзе.
Выданьне кітайскай камуністычнай партыі “Жэньмінь Жыбао” (перакладаецца як “Народная газэта”) у сваёй ангельскамоўнай вэрсіі піша аб сытуацыі з Краўчанкам. “Жэньмінь Жыбао” бязь зьменаў перадрукавала інфармацыю заходніх агенцыяў аб тым, што Лукашэнка ня церпіць амаль ніякага вальнадумства і што праваабарончыя арганізацыі падазраюць беларускія ўлады ў датычнасьці да зьнікненьняў некалькіх апанэнтаў Лукашэнкі за апошнія гады.