Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ШАХМАТНЫ ТУРНІР ЗА КРАТАМІ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Ініцыятарам гэтага турніру ёсьць грамадзкае аб’яднаньне “Сацыяльная дапамога”, а ўмовы правядзеньня спаборніцтва наступныя: чальцы камандаў разам з трэнэрам калектыўна абмяркоўваюць кожны наступны ход, які паведамляецца супернікам па тэлефоне.

Паколькі такія ўмовы гульні патрабуюць шмат часу, турнір будзе доўгі. Аднак напрыканцы пераможца атрымае каштоўны падарунак: кампутар з друкаркай. Праўда, пакуль невядома, ці застанецца ён у выпраўленчай установе назаўжды, ці будзе разам з найлепшым шахматыстам калёніі “вызвалены” па сканчэньні тэрміну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG