Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: ЯКІЯ ПЕРАДАЧЫ ПРАГУЧАЦЬ У НАШЫМ ЭФІРЫ Ў СУБОТУ І НЯДЗЕЛЮ</font>


Ул. інф.

“Па-за тактам”. Беларускія вэрсіі ўсясьветных гітоў. 30 лістапада

Выданьне зборніка пад назваю “Personal Depeche” сталася першым выпадкам у гісторыі беларускай папулярнай музыкі, калі яна ўпісалася ў кантэкст ўсясьветнага шоў-бізнэсу. Сапрадусэры гэтага праекту Адам Старповіч і Андрэй Халадзінскі распавядаюць, як ішла праца над прысьвячэньнем беларускіх музыкантаў творчасьці славутай групы “Depeche Mode”. Вядзе гутарку журналіст Зьміцер Падбярэскі.


“Суботні дыялёг”. 30 лістапада

Погляд на Беларусь з замежжа – гэта заўсёды нешта новае і нетыповае. Ангелец Джым Дынглі мае старыя стасункі зь Беларусьсю – ён вучоны-славіст, супрацоўнік Лёнданскага ўнівэрсытэту і цудоўна размаўляе па-беларуску. “Суботні дыялёг” Ірыны Халіп з Джымам Дынглі – 30 лістапада.


“Вольная студыя”. 1 сьнежня

Прайсьціся па чырвонай дарожцы ў сьляпучым сьвятле сафітаў дзе-небудзь у Вэнэцыі ці Канах... Хто з кінэматаграфістаў пра гэта ня марыць? На думку народнага артыста Беларусі рэжысэра Ігара Дабралюбава, пра гэта ж марыць і кіраўнік беларускай дзяржавы, які патрануе здымкі чарговай “нацыянальнай” кінастужкі. Сам жа рэжысэр марыць экранізаваць апавяданьне Васіля Быкава “Жоўты пясочак” і праехаць па Беларусі з паказамі сапраўднага беларускага кіно... Гутарку Міхася Скоблы зь Ігарам Дабралюбавым слухайце ў нядзельнай “Вольнай студыі”.


“Праскі акцэнт”. 1 сьнежня

Чаму падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзімера Пуціна не было дасягнута аніякіх дамоўленасьцяў наконт палітычнай інтэграцыі? Ці будзе Беларусь у наступным годзе атрымліваць танны газ? Што азначае заяўленая Лукашэнкам гатоўнасьць весьці перамовы з АБСЭ наконт мандату назіральнай групы гэтай арганізацыі ў Беларусі?

Гэтыя і іншыя пытаньні, зьвязаныя з апошнім беларуска-расейскім самітам, абмяркоўваюць ў “Праскім акцэнце” галоўны рэдактар інтэрнэт-выданьня “Беларускія навіны” Аляксандар Класкоўскі і аглядальнік расейскага часопісу “Новое время” Вадзім Дубноў. Перадачу падрыхтаваў і вядзе Юры Дракахруст.


Тэксты гэтых ды іншых перадач чытайце на сайце на наступным тыдні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG