На думку намесьніка міністра, імпрэзу на тэрыторыі Лідзкага раёну мела права праводзіць толькі афіцыйна зарэгістраваная мясцовая арганізацыя ТБМ. А крыж быў усталяваны актывістамі гарадзкой арганізацыі, якія, паводле спадара Петраша, да ўсяго правялі несанкцыянаваны ўладамі сход жыхароў вёскі Беліца.
Чыноўнік таксама лічыць, што актывісты ТБМ парушылі заканадаўства, бо ў адным з інфармацыйных бюлютэняў не напісалі поўную назву сваёй арганізацыі. Двух падобных папярэджаньняў дастаткова, каб Мінюст ініцыяваў працэдуру закрыцьця грамадзкай арганізацыі.
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны будзе абскарджваць папярэджаньне ў судзе.
Дарэчы, крыж ля вёскі Беліца тыдзень таму зьнішчылі ўначы невядомыя.