На сёньняшнi дзень у ЗША самая высокая за апошнiя 70 гадоў прапорцыя iмiгрантаў у агульнай колькасьцi насельнiцтва – 11,5%, а гэта – 33,1 мiльёна чалавек. Хваля iмiграцыi пачала нарастаць на пачатку 1990-х гадоў ва ўмовах эканамiчнага ўздыму. Але нават ва ўмовах рэзкага эканамiчнага спаду i павелiчэньня абмежаваньняў на iмiграцыю пасьля тэрарыстычных нападаў замежнiкi прыбывалi ў ЗША ў тых жа самых колькасьцях, як i напрыканцы 1990-х.
Дырэктар Вашынгтонскага цэнтру дасьледаваньняў iмiграцыi Стывэн Камарота падкрэсьлiвае, што легальная i нелегальная iмiграцыя ня вельмi залежная ад эканамiчнага становішча ў ЗША, бо жыцьцё ў краiне ўсё роўна застаецца лепшым, чым у бальшынi краiнаў, адкуль iмiгрынты прыбываюць. Лiдэрам у пастаўцы iмiгрантаў зьяўляецца Мэксыка. Адтуль цягам апошнiх двух гадоў прыбылi болей як адзiн мiльён чалавек. На другiм месцы – Індыя, якая за той самы пэрыяд дала Амэрыцы прыблiзна 246 тысячаў чалавек. На трэцяй пазыцыi – Кiтай, адкуль пачынаючы з 2000 году прыехалi 149 тысячаў iмiгрантаў.
Імiграцыю пераважна складаюць дзьве скрайнiя групы. Меншая – людзi з высокiм узроўнем адукацыi, i iхныя заробкi вышэйшыя, чым у бальшынi амэрыканцаў. Ім – а гэта квалiфiкаваныя спэцыялiсты, напрыклад, iнжынэры – ЗША прапануюць адмысловыя вiзы. I большая група – гэта людзi пераважна без дыплёмаў сярэдняй школы. Яны прыяжджаюць, каб працаваць на самых нiзкааплатных працах.
Замежная iмiграцыя, – лiчаць амэрыканскiя эканамiсты, – працягвае быць важнай крынiцай падтрымкi няспыннага росту амэрыканскай эканомiкi. Аднак ЗША церпiць ад гэтага i пэўныя страты. Хваля iмiграцыi цiсьне на мунiцыпалiтэты, якiя павiнны навучаць дзяцей iмiгрантаў у грамадзкiх школах, аказваць мэдычныя паслугi, тым болей, што шмат iмiгрантаў ня маюць страхоўкi. Імiгранты таксама маюць больш высокi ўзровень беднасьцi, чым амэрыканцы: 16% і 11% адпаведна. Істотная доля iмiгрантаў спадзяецца на грамадзкую дапамогу, але не надоўга. Сучасная iмiграцыя мае тэндэнцыю хутка дасягаць посьпеху, атрымваючы адукацыю i набываючы нерухомасьць. Людзi прыбываюць у ЗША, каб атрымаць працу. Калi ж яны яе не знаходзяць, то многiя вяртаюцца туды, адкуль прыехалi.
Дасьледчыкi iмiграцыi перакананыя, што выдаткi, якiя нясе Амэрыка ад iмiграцыi, меншыя, чым выгоды, якiя атрымваюць ЗША ад наяўнасьцi высока прадукцыйнай працоўнай сiлы.