Першапачатковы этап рэформаў прадугледжвае лібэралізацыю цэнаў і гандлю, малую прыватызацыю, скарачэньне дзяржаўнага ўмяшальніцтва ў эканоміку. З усіх краінаў рэгіёну Беларусь мае найменьшую долю прыватнага бізнэсу ў эканоміцы – толькі 20%.
Дарэчы, кіраўнік беларускага ураду Генадзь Навіцкі, выступаючы ў мінулую пятніцу ў палаце прадстаўнікоў, заявіў, што эканамічныя праблемы краіны зьвязаныя менавіта зь нізкаю доляю прыватнай уласнасьці ў эканоміцы.