Раней ЗША віталі рашэньне 14 краінаў Эўразьвязу ўвесьці забарону на ўезд для Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ сямі афіцыйных асобаў Беларусі.
Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту паведаміў, што асноўная прычына заплянаванай забароны з боку ЗША – гэта фактычная высылка зь Беларусі назіральнікаў Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе. Злучаныя Штаты лічаць, што такая непавага да прадстаўнікоў АБСЭ можа стварыць небясьпечны прэцэдэнт, які зашкодзіць дзейнасьці гэтай арганізацыі.