Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“НІЯЗАЎ ПАЎТАРАЕ ТОЕ, ШТО Ў ТАТАЛІТАРНЫМ САВЕЦКІМ САЮЗЕ РАБІЎ ІОСІФ СТАЛІН”


Вольга Караткевіч, Прага

Я папрасіла пракамэнтаваць сытуацыю супрацоўніка туркмэнскай службы Радыё Свабода Назара Худайбэрдыева:

(Худайбэрдыеў: ) “Гаворка йдзе пра самых актыўных людзей з туркмэнскага грамадзтва, якія не пагаджаюцца з цяперашнім рэжымам. А такія ёсьць. За 11 гадоў незалежнасьці Сапармурат Ніязаў новага трактару не прыдумаў. Ён паўтарае тое, што ў таталітарным савецкім саюзе рабіў Іосіф Сталін. Мы памятаем, як Сталін у часе вайны перасяліў чачэнаў ды інгушоў. Але нават у параўнаньні зь беларускім рэжымам, рэжым у Туркмэністане вельмі жорсткі і распраўляецца зь любым нязгодным. Таму адкрытага выказваньня крытыкі амаль няма. Але, як мы атрымоўваем інфармацыю, незадаволеных вельмі шмат”.

Паводле ініцыятывы Туркмэнбашы, падтрыманай туркмэнскім парлямэнтам, кіраўніцтва пасьля Сапармурата Ніязава пяройдзе да яго сына. Я запыталася ў Назара Худайбэрдыева пра гэтую асобу, і мой калега адказаў, што сын Ніязава ўжо некалькі гадоў не жыве ў Туркмэністане. Паводле інфармацыі туркмэнскіх апазыцыянэраў, якія жывуць па-за межамі краінамі, сам Туркмэнбашы запрасіў сына ў Туркмэністан, каб той вучыў туркмэнскую мову і рыхтаваўся да пераемніцтва. Аднак пра лёс ініцыятывы нічога не вядома.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG