Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІЦЕБСКАЯ АБЛАСНАЯ ЎПРАВА ПА БАРАЦЬБЕ З ЭКАНАМІЧНЫМІ ЗЛАЧЫНСТВАМІ ПРАВЯЛА АПЕРАЦЫЮ “АГРАРНІК”


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Усяго цягам апэрацыі “Аграрнік” было выяўлена 424 эанамічныя злачынствы, і 86 зь іх зьдзейсьненыя пасадовым асобамі. Самым распаўсюджаным злачынствам сярод кіраўнікоў стаўся крадзёж, а самым папулярным аб’ектам для злодзеяў былі хімічныя ўгнаеньні. Яны, як вядома, карыстаюцца вялікім попытам у суседняй Прыбалтыцы, дзе 20 літраў вадкага рэчыва могуць каштаваць 5 мільёнаў рублёў.

Падобная злачынствы зарэгістраваныя ў пяці розных раёнах вобласьці. За недалёкую заходнюю мяжу кіраўнікі некаторых гаспадарак прадавалі й элітны семянны матэрыял, які ўвесну Беларусь набывала за валюту. А вось уласная прадукцыя сельскіх гаспадарак Віцебшчыны вялікім попытам на крымінальным эканамічным рынку не карысталася. У стадыі расьследаваньня знаходзіцца хіба толькі крымінальная справа ў дачыненьні былога дырэктара саўгасу “Сялюты”, які абвінавачваюцца ў крадзяжы тэхнікі ды прадукцыі ўласнай гаспадаркі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG