Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УЛАДЫ ЗЬБІРАЮЦЦА АКЦЫЯНАВАЦЬ КАНЦЭРН “БЕЛТРАНСГАЗ”, АЛЕ МНОГІЯ БЛАРУСЫ ГЭТАГА НЯ ХОЧУЦЬ


Альгерд Невяроўскі, Менск

Большасьць маіх выпадковых суразмоўцаў лічыць, што ні ў якім выпадку нельга аддаваць кантроль за транзытам газу празь Беларусь у рукі расейцаў. Інакш краіна трапіць у поўную эканамічную залежнасьць ад Масквы. Вось меркаваньні гэтых людзей:

(Дзяўчына: ) “Я лічу, што гэтага ня трэба рабіць, бо грошы пойдуць у кішэню не таго, каго трэба”.

(Спадар сталага веку: ) “Я хацеў бы каб “Белтрансгаз” быў беларускім. Гэта нашая нацыянальная каштоўнасьць. Няхай бы нашыя бізнэсоўцы альбо дзяржава мелі б там вырашальную акцыю. Каб канцэрн быў беларускім, інакш усё гэта пяройдзе да Расеі”.

(Хлопец: ) “У Беларусі ўвогуле не застанецца нічога. Бо з нашым “бацькам” нічога сур’ёзнага ня будзе. Ён як заўсёды хлусіць”.

(Спадар: ) “Я лічу, што нашая краіна павінна быць самастойнай. Я супраць гэтага рашэньня ўладаў”.

(Хлопец: ) “Я супраць. Бо, калі дапусьціць расейскі капітал у нашую краіну, то ня пройдзе шмат часу — і нічога нашага тут ня будзе. Расейцы ўсё купяць. Такая эканамічная залежнасьць ад Расеі яшчэ горшая за палітычную”.

(Дзяўчына: ) “Паўстане мноства розных пытаньняў, на якія будзе цяжка адказваць. Я супраць”.

(Спадарыня сталага веку: ) “Прадаваць пэўна ж ня трэба. Мы той газ самі купляем, а тут прадаць комплекс. Ня трэба”.

(Дзяўчына: ) “Лепей, каб ён застаўся ў Беларусі. У такой сытуацыі трэба падумаць спачатку, ці застанецца ў нас комплекс”.

(Хлопец: ) “Я лічу, што яны ўвогуле нічога не зьбіраюцца ў найбліжэйшай будучыні прыватызаваць. Гэта такі палітычны ход, бо не было іншага выйсьця”.

(Дзяўчына: ) “У нас жа мусіць быць нешта сваё. Калі мы ўсё прадамо Расеі, то што застанецца? Я лічу, што лепш бы мы што-небудзь у яе куплялі”.

Тых, хто лічыць, што ад прыватызацыі транзытнай газавай трубы Беларусь будзе мець карысьць, было значна менш. Вось што гаварылі гэтыя людзі:

(Спадарыня: ) “Мне здаецца, што наш Аляксандар Рыгоравіч мае рацыю”.

(Афіцэр Міністэрства надзвычайных сытуацыяў: ) “Я ня ведаю. Калі прыватызуюць, то, відаць, так і трэба”.

(Хлопец: ) “Тое, што зараз будуць рабіць улады, а канкрэтна — прыватызаваць “Белтрансгаз”, я лічу, што гэта трэба было зрабіць ужо вельмі даўно. Грошай не хапае. Мы гэта бачым і сёньня, дый заўтра тое будзем бачыць. Калі мы гэта зробім, то грошы пойдуць да народу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG