Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗАМЕЖНАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА “ВІТЭЛЛА” ЗЬБІРАЕЦЦА СУДЗІЦЦА З ТЭЛЕКАМПАНІЯЙ “АНТ” ЗА ШКОДУ ДЗЕЛАВОЙ РЭПУТАЦЫІ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Паводле словаў намесьніка дырэктара “ВІТЭЛЫ” Міхаіла Чэчанева, у Гаспадарчы суд г.Менску будзе пададзены зыск дзеля абароны дзелавой рэпутацыі. Бо, як лічаць супрацоўнікі прадпрыемства, пададзеныя ў рэпартажы факты не адпавядаюць сапраўднасьці, а сам рэпартаж мае тэндэнцыйны характар.

Паводле некаторых крыніцаў, адміністрацыя прадпрыемства зьвярнулася да тутэйшай здымачнай групы АНТ з мэтай зрабіць рэпартаж-абвяржэньне, але нягледзячы на тое, што здымкі на “ВІТЭЛЕ” адбыліся, адпаведны рэпартаж у эфір так і ня выйшаў. І ўвогуле, як сьцьвярджаюць працаўнікі “ВІТЭЛЫ”, пасьля арышту дырэктара Валерыя Неўшава, якога цяпер судзяць паводле крымінальнае справы, узбуджанай абласным упраўленьнем КГБ, на гэтым прадпрыемстве пачалі адбывацца загадкавыя рэчы. Да прыкладу, падчас чарговае праверкі, у мэханізмы вытворчай лініі па вырабе шакаляднай палівы аднекуль трапілі металічныя апілкі, а намесьнік дырэктара Міхаіл Чэчанеў знайшоў ва ўласным кабінэце два падслуховых прыстасаваньні, пра што падаў заяву ў пракуратуру.

Адказу адтуль пакуль што няма, а тым часам нямецкі канцэрн “Швартаў”, паводле Міхаіла Чэчанева, прыпыніў разгляд праектаў на 2003 год, якія датычацца “ВІТЭЛЫ” ды, адпаведна, магчымых укладаў замежнага прадпрыемства ў беларускую эканоміку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG