Вось што цікавіла старшага лейтэнанта Стасюкевіча:
(Андрэй Мялешка: ) “Ён паказваў мне канкрэтныя матэрыялы, апублікаваныя на сайце “Пагоні”. Але я сказаў яму, што гэтыя матэрыялы даваў у рассылку для розных выданьняў. І таму, магчыма, яны зьявіліся на сайце “Пагоні”. Таксама я паведаміў яму, што калі была папяровая вэрсія “Пагоні”, дык тады я зь ёй супрацоўнічаў”.
У сьпісе, які знаходзіцца ў міліцыі, ёсьць прозьвішчы сямёх журналістаў. Усе разам яны называюцца рэдакцыяй інтэрнэт-газэты “Пагоня”. На сёньняшні дзень тлумачэньні міліцыі давалі пяцёра зь іх.