Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РАСЕЯ ХОЧА АДРАДЗІЦЬ ВАРШАЎСКУЮ ДАМОВУ?


Аляксей Знаткевіч, Менск

Часопіс адзначае, што расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін цісьне на “русафільскія” краіны Садружнасьці незалежных дзяржаваў, у тым ліку на Беларусь, каб зрабіць Арганізацыю калектыўнай бясьпекі сапраўдным ваенным хаўрусам. Раней аналітыкі “Jane’s” пісалі аб праблемах Аляксандра Лукашэнкі, якія выкліканыя новымі жорсткімі падыходамі Пуціна да беларуска-расейскай інтэграцыі.

Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін спрабуе ператварыць Арганізацыю калектыўнай бясьпекі і Эўраазіяцкі эканамічны зьвяз у альтэрнатывы адпаведна NATO і Эўразьвязу, лічыць часопіс “Jane’s”. У абедзьве арганізацыі, якія гуртуюцца вакол Расеі, уваходзяць гэтак званыя “русафільскія” краіны СНД — Беларусь, Армэнія, Казахстан, Кыргыстан і Таджыкістан, які “Jane’s” называе “фактычным пратэктаратам Расеі”.

Пакуль што, на думку аналітыкаў, гэтыя альтэрнатывы ня дужа сур’ёзныя, але Пуцін намагаецца зрабіць іх больш дзейснымі. Расея таксама цісьне на шэсьць краінаў СНД, якія спрабуюць праводзіць больш самастойную палітыку — Азэрбайджан, Грузію, Малдову, Туркмэністан, Узбэкістан і Ўкраіну. Пры гэтым, адзачае “Jane’s” Расея у рознай ступені праводзіць супраць кожнай з гэтых краінаў патаемныя апэрацыі, каб усё болей прыцягнуць іх пад свой уплыў.

Украіна, Азэрбайджан і Грузія абвесьцілі аб сваім жаданьні далучыцца да NATO, але апошнія дзьве краіны маюць зусім мала шанцаў, бо частка іхнай тэрыторыі акупаваная сэпаратыстамі, якіх падтрымлівае Расея. Шанцы Ўкраіны выглядаюць лепей, піша “Jane’s”, і гэтая краіна магла б далучыцца да NATO праз 5–10 гадоў, калі ў 2004 годзе Ланід Кучма пакіне пасаду прэзыдэнта.

Аднак крыніцы выданьня прагназуюць, што цягам наступных двух гадоў Украіна пад ціскам Расеі далучыцца да Эўраазіяцкага эканамічнага зьвязу, бо адносіны Кучмы з Захадам пагаршаюцца, а шанцаў далучыцца да Эўразьвязу з 2004 па 2007 год Украіна ня мае. Акрамя таго, на тэрыторыі Ўкраіны, гэтак сама як Грузіі і Малдовы, захоўваюцца расейскія ваенныя базы, што зьмяншае ёй магчымасьці манэўру, адзначае часопіс.

Раней аналітыкі “Jane’s” аб праблемах Аляксандра Лукашэнкі, якія выкліканыя новымі жорсткімі падыходамі Пуціна да беларуска-расейскай інтэграцыі. Не зважаючы на заявы Лукашэнкі аб неабходнасьці захаваць сувэрэнітэт Беларусі, Пуцін прапанаваў адзіную дзяржаву на падмурку расейскай Канстытуцыі.

Паводле інфармацыі “Jane’s”, расейскі прэзыдэнт выказвае незадаволенасьць захаваньнем у Беларусі калгаснай сыстэмы і фактычнай дзяржаўнай манаполіі ў прамысловасьці, а таксама высокімі коштамі на транзыт расейскай нафты празь Беларусь у цэнтральную і заходнюю Эўропу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG