Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АЛЯКСАНДАР ЛУКАШЭНКА, ХУТЧЭЙ ЗА ЎСЁ, НЕ АТРЫМАЕ ВІЗУ НА САМІТ NATO Ў ПРАЗЕ


Ул. інф.

На пытаньне – ці вырашанае пытаньне адносна прадастаўленьня візы кіраўніку Беларусі, Цырыл Свобада адказаў: “Вельмі праўдападобна, што ён яе не атрымае. Яшчэ не прыйшоў час казаць пра канчатковае рашэньне, але я ведаю, што да гэтага ідзе”.

Міністар замежных справаў Чэхіі дапусьціў, што Лукашэнка можа запатрабаваць візу ў праскім аэрапорце. Але спачатку яму трэба будзе атрымаць дазвол на пралёт над тэрыторыяй Чэхіі, а гэта, на думку міністра, таксама будзе складана зрабіць.

Кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Чэхіі падкрэсьліў, што міністэрства самастойна, без усялякага ўмяшаньня звонку вырашае, “хто атрымае візу, а хто не”. Цырыл Свобада дадаў, што “гэта ня ёсьць санкцыямі супраць Беларусі. Гэта сымбалічны крок, і для яго ў нас ёсьць падставы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG