Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗАЎТРА Ў ВАШЫНГТОНЕ АДКРЫВАЕЦЦА КАНФЭРЭНЦЫЯ ПАД НАЗВАЙ “ВОСЬ ЗЛА: ПРАПУШЧАНАЕ ЗЬВЯНО – БЕЛАРУСЬ”


Аляксандар Лукашук, Вашынгтон

Учора ноччу ў аэрапорце Далас я сустрэў Станіслава Шушкевіча, Ірыну Красоўскую. Сёньня тут чакаюць прыезду Анатоля Лябедзькі; рыхтуюць свае выступы Вінцук Вячорка, Андрэй Саньнікаў, Павал Шарамет, а адкрые канфэрэнцыю Сэм Гейдэнсан, добра вядомы слухачам беларускай Свабоды, былы кангрэсмэн, аўтар шматлікіх ініцыятываў у справе Беларусі, бацька якога паходзіць зь Віцебшчыны.

Арганізатары канфэрэнцыі – Амэрыканскі інстытут прадпрымальніцтва, а таксама Радыё Свабода і праваабарончыя арганізацыі. Чакаецца, што з асноўным дакладам выступіць вядомы сэнатар-рэспубліканец Мак-Кэйн, вэтэран Віетнаму, адзін зь лідэраў рэспубліканскай партыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG