Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБ’ЯДНАНАЯ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫЧНАЯ ПАРТЫЯ НАВЯЗВАЕ КАНТАКТЫ З ПАРТЫЯЙ “ЕДИНАЯ РОССИЯ” І ФРАКЦЫЯЙ “ОТЕЧЕСТВО” Ў ДЗЯРЖДУМЕ


Уладзімер Глод, Менск

Сярод суразмоўцаў спадарыні Палевіковай былі вядомыя расейскія палітыкі Яўген Прымакоў, Вячаслаў Валодзін, былыя прафсаюзныя лідэры Андрэй Ісаеў, Фарыда Гайнуліна, якіх яна добра ведае па сумеснай працы, ды іншыя. Гаворыць Валянціна Палевікова:

(Палевікова: ) “Трэба інфармаваць ня толькі Саюз правых сілаў. Вельмі добра, калі мы чуем, як Хакамада і Нямцоў гавораць пра праблемы Беларусі. Хацелася б, каб пра гэта загаварылі ўсе: і левыя, і правыя, і цэнтрысты. Кожная партыя, на мой погляд, павінна знайсьці сабе партнэраў у Маскве”.

Лідэрка беларускіх сацыял-дэмакратаў нагадала Яўгену Прымакову пра тое, як летась падчас прэзыдэнцкіх выбараў ягоны прыезд у Менск быў скарыстаны выключна на карысьць кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі. Спадарыня Палевікова цікавілася, ці не шкадуе цяпер Яўген Прымакоў за леташнюю агітацыю. Якая ж была рэакцыя чалавека, якога Лукашэнка неаднойчы называў сваім настаўнікам?

(Палевікова: ) “Ён казаў: на жаль, мы ўсе пераацанілі магчымасьці прэзыдэнта Лукашэнкі. І цяпер нейкія недарэчнасьці атрымліваюцца ў сувязі з гэтым. Будзем працаваць далей, будзем рабіць высновы”.

Паводле Валянціны Палевіковай, расейскія палітыкі шмат увагі надаюць інтэграцыйным працэсам паміж Расеяй і Беларусьсю. У гэтай сувязі я спытаўся ў лідэркі Аб’яднанай сацыял-дэмакратычнай партыі, ці не апасаецца яна, што Масква навяжа Менску свой варыянт інтэграцыі, які ня будзе ўлічваць дзяржаўных інтарэсаў Беларусі. Вось што думае на гэты конт Валянціна Палевікова:

(Палевікова: ) “Мы павінныя працаваць з Расеяй, каб яна бачыла ў Беларусі ня толькі малодшую сястру ці брата, каб яна сваім уплывам тварыла саюз роўных. Мы, палітыкі, бачым саюз роўных краінаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG