У дакумэнце адзначаецца, што гэтыя дзеяньні непрымальныя ў дэмакратычных краінах і зьяўляюцца перасьледам паводле палітычных матываў.
Амэрыканскае дыпляматычнае прадстаўніцтва лічыць "сьмешнымі абвінавачаньні на адрас Анатоля Лябедзькі і амбасады ЗША ў Беларусі".
"Міжнародна прызнаная праца дыпламатаў палягае ў стасунках з рознымі палітычнымі лідэрамі – ад урадавых чыноўнікаў да апазыцыі – для больш поўнага разуменьня краіны знаходжання і азнаямленьня яе прадстаўнікоў з палітыкаю ЗША”, – гаворыцца ў заяве амбасады. “У дэмакратычнай дзяржаве ў адносінах паміж пасольствам і Анатолем Лябедзькам не было б нічога заганнага", – адзначае дыпляматычнае прадстаўніцтва ЗША ў Беларусі.