Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛЕКСЫКА ПУЦІНА ВЫКЛІКАЕ БУРНУЮ РЭАКЦЫЮ Ў ЭЎРОПЕ


Юры Сьвірко, Прага

Расейскi прэзыдэнт пачаў свой адказ з таго, што вайна ў Чачэнiі ёсьць часткай глябальнае вайны з тэрарызмам. Аднак далей Пуцiн сказаў, што ўсе, у тым лiку францускi журналiст, знаходзяцца ў небясьпецы, таму што яны – мелiся на ўвазе тэрарысты – хочуць зьнiшчыць усiх: хрысьцiян, атэiстаў i нават мусульман, бо яны лiчаць традыцыйны iсьлям варожым. Спадар Пуцiн скончыў свой адказ гэтак:

(Пуцін: ) “Калi Вы хочаце зусiм ужо стаць iсьлямiскiм радыкалам i гатовыя пайсьцi на тое, каб зрабiць сабе абразаньне, дык я Вас запрашаю ў Маскву. У нас шматканфэсiйная краiна. Мы маем адмыслоўцаў i ў гэтым пытаньнi. Я парэкамэндую зрабiць гэтую апэрацыю такiм чынам, каб у Вас ужо нiчога ня вырасла”.

Перакладчык падаў больш мяккi пераклад гэтай часткi адказу Ўладзiмера Пуцiна, таму прадстаўнiкi Эўразьвязу не зразумелi, што менавiта ён сказаў. Скандал разгарэўся толькi сёньня, калi некаторыя заходнiя газэты надрукавалi дакладную цытату. Аглядальнiкi прыгадваюць, што Пуцiн ня першы раз згубiў пачуцьцё меры, гаворачы пра Чачэнію. У 1999 годзе, напачатку новай чачэнскай кампанii, ён паабяцаў “мачыць тэрарыстаў у сартыры”, што таксама не адносiцца да расейскае лiтаратурнае мовы.

Але галоўнай тэмай перамоваў на самiце ў Брусэлi быў Калiнiнград. Прэзыдэнт Расеi сказаў, што задаволены дасягнутымi пагадненьнямi. Паводле iх, Лiтва, якая зь 1 студзеня наступнага году згодна з патрабаваньнямi Эўразьвязу ўвядзе вiзы, будзе прымяняць iх “гнутка” да 1 лiпеня, калi пачнуць дзейнiчаць новыя правiлы транзыту. “Гнуткасьць” у падпiсаным у Брусэлi супольным дакумэнце вызначаецца як неабходнасьць “не перарываць традыцыйны паток тразытных пасажараў цягнiкамi”.

А зь 1 лiпеня для расейскiх грамадзянаў будуць даступныя два тыпы транзытных дакумэнтаў. Першы будзе дзейнiчаць як шматразовая ўязная вiза й будзе выдавацца лiтоўскiмi кансулятамi. Другi – чыгуначны дакумэнт – будзе выдавацца на лiтоўскай мяжы тым, хто мае квiткi на расейскi цягнiк. Гэтыя транзытныя пагадненьнi будуць перагледжаныя ў 2005 годзе. Але Лiтва заявiла, што захоўвае за сабой сувэрэннае права спыняць любых грамадзян Расеi на сваiх межах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG