Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГАМЯЛЬЧАНАЎ ЗАМАНІЛІ НА МІТЫНГ ЗАРОБКАМІ


Казімір Яноўскі, Гомель

У калёне дэманстрантаў сёньня былі вельмі заўважнымі шматлікія прадстаўнікі аб’яднаньня “Гомсельмаш”. Ня менш за 200 чалавек з адпаведным транспарантам крочылі адразу за аркестрам і мясцовым начальствам.

Калі распачаўся кароткі мітынг, зьвярнуўся да інжынэра ўпраўленьня капітальнага будаўніцтва “Гомсельмашу” Ўладзімера Зайцава. Ці заахвочвалі нейкім чынам сельмашаўцаў на сёньняшнюю дэманстрацыю?

(Зайцаў: ) “Заробак пачалі ўчора даваць. Сёньня працягваюць. І заўтра будуць даваць”.

(Карэспандэнь: ) “За які месяц?”

(Зайцаў: ) “За верасень!”

Наладчык мэхана-зборачнага цэху №1, які назваўся Ўладзімерам, у сваю чаргу дадаў пра заробак:

(Уладзімер: ) “Пасьля сьвята пойдзем атрымліваць, душыцца ў чарзе”.

(Карэспандэнт: ) “Што, так і сказалі?”

(Уладзімер: ) “Не, гэта мы і так ведаем, што будзем душыцца ў чарзе. Таму што дацягнулі да апошняга дня. Чатыры дні людзям адпачываць. Многім ехаць у вёску. Вось і імкнуцца ўсе атрымаць заробак у першую чаргу”.

На прадпрыемстве “Тацяна”, якое займаецца вырабам спэцвопраткі, да сёньняшняй дэманстрацыі рыхтаваліся іншым чынам. Распавядае дырэктар прадпрыемства Ўладзімер Атрошчанка:

(Атрошчанка: ) “Падрыхтавалі сьцяжкі, падрыхтавалі транспаранты. Выдалі грошы тым, хто ідзе на дэманстрацыю. Я маю на ўвазе — заробак выдалі. Можа, каму і наперад. Вось так”.

Адрозна ад папярэдніх, на сёньняшняй дэманстрацыі амаль не было ніякіх лёзунгаў, у тым ліку і пра інтэграцыю з Расеяй. Хутчэй за ўсё, арганізатары (а гэта камуністы і гарадзкія ўлады) не пасьпелі зарыентавацца з прычыны газавага скандалу паміж Беларусьсю і Расеяй.

Актуальным выглядаў толькі адзін транспарант з надпісам: “Палітычныя правакатары і найміты, рукі прэч ад Беларусі і яе прэзыдэнта!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG