Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІЛІЦЫЯ ЗАТРЫМЛІВАЕ РАСПАЎСЮДЖВАЛЬНІКАЎ УЛЁТАК


Ўладзімер Глод, Менск

У міліцэйскі пастарунак трапілі Ільля Ядранцаў, Алена Жук, Дзяніс Більдзюк і Віктар Гара. Старшыня незарэгістраванай Беларускай партыі свабоды Сяржук Высоцкі распавядае.

(Высоцкі: ) “Мы раздавалі агітацыйныя матэрыялы на плошчы Якуба Коласа. Былі затрыманыя чатыры актывісты БПС. Іх забралі ў Савецкі РАЎС, трымалі больш трох гадзінаў. Адбылося фактычна чарговае парушэньне заканадаўства. Спачатку інфармацыі не давалі, што яны там знаходзяцца. Проста міліцыя нам хлусіла. Нам адказвалі, што іх няма, а бацькам патэлефанавалі, сказалі, што яны знаходзяцца ў міліцыі. З такім, натуральна, падтэкстам, каб найбольш бацькоў эмацыйна ўзбудзіць”.

Дарэчы, Алена Жук і Дзяніс Більдзюк затрыманыя ўжо другі раз.

Паводле спадара Высоцкага, ягоная партыя разам зь іншымі будзе і далей займацца распаўсюджваньнем агітацыйных матэрыялаў. Нагадаем, што ў аргкамітэт акцыі 17 лістапада ўваходзяць таксама Партыя БНФ, “Малады Фронт”, сацыял-дэмакраты Станіслава Шушкевіча і прадстаўнікі Аб’яднанай сацыял-дэмакратычнай партыі Валянціны Палевіковай, якая цяпер знаходзіцца ў працэсе рэгістрацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG