Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ГОРАДНІ СУДЗІЛІ СЯРГЕЯ МАЛЬЧЫКА — СТАРШЫНЮ ФІЛІІ БНФ “АДРАДЖЭНЬНЕ”


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Судзьдзя па адміністрацыйных справах Натальля Козел высьветліла, што міліцыя не забрала ў Сяргея Мальчыка бел-чырвона-белы сьцяг. Таму ў матэрыялах справы адсутнічае рэчавы доказ або, як назвала яго судзьдзя, “прадмет правапарушэньня”. З гэтай прычыны пратакол накіравалі ў міліцыю на дапрацоўку.

Спадар Мальчык успамінае, што яго затрымалі пасьля ўскладаньня кветак да мэмарыяльных дошак:

(Мальчык: ) “Каля месца знаходжаньня дошкі на вуліцы Замкавай былі некалькі машынаў з АМОНам, унутранымі войскамі. Толькі машынаў міліцыянтаў было значна болей, чым саміх удзельнікаў сьвяткаваньня. Пасьля гэтага я быў затрыманы, на мяне быў складзены пратакол”.

8 лістапада закончыцца 2-месячны тэрмін пасьля затрыманьня спадара Мальчыка. І судзіць паводле закону яго ўжо будзе немагчыма. А 8-га — выходны дзень. Пратакол, складзены пра ўдзел Мальчыка ў сьвяткаваньні Дня вайсковай славы, накіраваны ў міліцыю ўжо другі раз. Папярэдні судзьдзя яшчэ ў верасьні знайшоў у міліцэйскім пратаколе парушэньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG