Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЗЕЙНЫ СТАРШЫНЯ АБСЭ КАЖА ПРА НОВУЮ МІСІЮ Ў БЕЛАРУСІ – З НОВЫМ МАНДАТАМ І НОВАЙ НАЗВАЙ


Юры Сьвiрко, Прага

“Мы прапанавалi адкрыць новую мiсiю, з новым мандатам, з новай назвай i з новым складам”, – цытуе словы спадара да Круша агенцтва Франс Прэс.

Аднак дзейны старшыня АБСЭ дадаў: “Мы не прымаем, каб забылiся пра галоўную частку ейнага мандату, а менавiта, пра функцыю рабiць справаздачы наконт правоў чалавека”.

Распавядаючы пра вынiкi паседжаньня тройкi, старшыня Сталае рады АБСЭ амбасадар Франсыска Сэйкшас да Кошта пацьвердзiў наважанасьць АБСЭ весьцi перамовы зь беларускiмi ўладамi наконт будучай прысутнасьцi АБСЭ ў Менску.

“Мы маем намер падтрымлiваць прысутнасьць АБСЭ ў Менску, якая працягваецца”, – сказаў амбасадар да Кошта й зазначыў:

“Мы гатовыя прадэманстраваць некаторую гнуткасьць у справе мандату мiсii ды iншых аспэктаў ейнае працы. Але цалкам зразумела, што галоўную частку мандату трэба паважаць. Будучая мiсiя мусiць мець магчымасьць назiраць i паведамляць пра ўнутраную сытуацыю, улучна з правамi чалавека”.

Партугальскае старшынёўства заявiла таксама, што АБСЭ гатовая распачаць перамовы зь беларускiмi ўладамi ў любы час.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG