Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІЦЕБСКІ АПАЗЫЦЫЯНЭР УЛАДЗІМЕР ПЛЕШЧАНКА ВЫЙГРАЎ СУДОВЫ ПРАЦЭС


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Судзьдзі Чыгуначнага раённага суду Сьвятлане Туфан, якая пэрыядычна прысуджала спадару Плешчанку штрафы за несанкцыянаваныя пікеты, упершыню давялося бараніць яго ад абразаў палітычных апанэнтаў. Сёньня прысудзіла грашовы штраф пэнсіянэру Ўладзімеру Нязвоненку, які 7 кастрычніка распачаў бойку на пікеце каля “Сіняга дому” ды публічна абвінаваціў спадара Плешчанку ў прысваеньні грошай, сабраных на будаўніцтва мэмарыялу ў Курапатах.

Паводле спадара Плешчанкі, яго асабліва ўразіла тое, што Ўладзімер Нязвоненка быў настолькі ўпэўнены ва ўласнай беспакаранасьці, што нават падчас судовага працэсу дазваляў сабе абразьлівыя ды нецэнзурныя выказваньні на адрас апазыцыі ды апазыцыянэраў. І таму прысуд быў для яго нечаканым.

Судзьдзя Сьвятлана Туфан, прызнаўшы зьбіраньне сродкаў на курапацкія крыжы ня толькі законнай, але й вельмі годнай справай, прысудзіла Ўладзімеру Нязвоненку штраф за абразу асобы ў памеры адной базавай стаўкі — 12 тысяч беларускіх рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG