Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЗЯДЫ Ў МАГІЛЁВЕ


Марыя Ўсьціновіч, Магілёў

Ушанаваць памяць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў прыйшлі ня толькі дэмакратычныя актывісты, але і родныя тых, хто быў расстраляны ў Магілёве.

Ядвіга Алейнікава прыходзіць на жалобны мітынг штогод. Яе сям’я жыла ў Шклоўскім раёне і ў 1930-я гады страціла бацьку. Антон Каліновіч быў расстраляны як “вораг народу”. Маці Ядвігі абвесьцілі, што мужа адпраўляюць у ссылку, і ўся сям’я рыхтавала для бацькі цёплыя рэчы. Рэчы забралі, і ніхто не сказаў, які лёс напаткаў Антона Каліновіча. Тое, што яго няма ў жывых, стала вядома толькі пасьля вайны, калі падалі ў вышук.

(Алейнікава: ) “Нас засталося шасьцёра, нас пазбавілі права голаса... У мяне брат хацеў у пажарную вучэльню паступіць, вучыўся на “выдатна”. Яго не прынялі – “вораг народу”.

Антона Каліновіча потым рэабілітавалі і паведамілі, што ён быў расстраляны ў Магілёве. За спакой душы яго і ўсіх, хто пацярпеў ад палітычных рэпрэсіяў, сёньня маліліся ля магілёўскага Крыжа Пакутаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG