Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЧЭРВЕНЬСКІЯ ДЗЯДЫ


Севярын Квяткоўскі, Менская вобласьць

Вакол Чэрвеня існуе пяць афіцыйна прызнаных месцаў расстрэлаў мірных людзей, зьдзейсьненых НКВД: Цагельня, Загор'е, Высокі Стан, Дубаў Мост і Кукалеўская Паваротка. Найбольш драматычныя падзеі зьвязаныя з Цагельняй. Тут 26 чэрвеня 1941 году НКВД расстраляла калёну зьняволеных, якіх не пасьпявалі вывесьці перад надыходам фашысцкіх войскаў. Сярод ахвяраў апрача беларусаў – літоўцы й палякі.

Радкі зь верша Янкі Купалы працытаваў удзельнік урачыстасьці Ўладзімер Дарагуж. Верш прагучаў над братняй магілай ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

(Дарагуж: ) "...Сьпіце, мы вашых на век не забудзем магілаў
Збуджаны вамі, мы ўскрэсьлі, мы больш не засьнем".

Таксама 2 лістапада "ігуменцы" ўшанавалі памяць славутых землякоў: Станіслава Манюшкі, маці Максіма Багдановіча Марыі Мякоты й кампазытара Міколы Равенскага. Да помніка Манюшку й мэмарыяльным дошкам Мякоты й Равенскага ўсклалі кветкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG