Сябры Берасьцейскай асацыяцыi ахвяраў палiтычных рэпрэсiяў сабралiся сёньня на Трышынскiх могiлках гораду. Менавiта тут усталяваны помнiк тым, хто пацярпеў ад камунiстычнага рэжыму. Каля паўсотнi былых вязьняў, што здолелi прыйсьцi на могiлкi, усклалi кветкi да помнiка i памалiлiся. Адсутнасьць сьвятара кiраўнiк асацыяцыi Данiiл Нiкiтчык патлумачыў тым, што раней звычайную лiтургiю на могiлках мясцовыя ўлады квалiфiкавалi як несанкцыяваны мiтынг. Таму цяпер сябры асацыяцыi вырашылi ўсё рабiць самастойна.
На пытаньне, чаму ўлады iгнаруюць Дзень памяцi ахвяраў палiтычных рэпрэсiяў, спадар Нiкiтчык адказаў:
(Нiкiтчык: ) “У нас камунiстычны рэжым цяпер. А таму iм не патрэбныя такiя днi. Вось на 7 лiстапада яны будуць зьбiрацца. Гэта iм даспадобы. А нас яны лiчаць працiўнiкамi камунiстычнага рэжыму”.
Стаўленьне ўладаў непасрэдным чынам адбiваецца на дзейнасьцi Берасьцейскай асацыяцыi ахвяраў палiтычных рэпрэсiяў. Калi раней сябры асацыяцыi наўпрост атрымлівалi гуманiтарныя грузы ад дабрачынных арганiзацыяў Вялiкабрытанii i Нямеччынны, дык цяпер такая дапамога фактычна спынiлася. Мясцовая вэртыкаль самастойна займаецца разьмеркаваньнем гуманiтарных грузаў, на што замежныя фундатары пагаджацца не жадаюць.
Данiiл Нiкiтчык таксама паведамiў, што апошнiм часам скасаваныя амаль усе льготы былым палiтычным вязьням, якiх засталося на Берасьцейшчыне ня больш за дзьве сотнi чалавек.