Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“КАРАЛЕЎСКІЯ ЎШАНАВАНЬНІ” ЦІ ЗВЫЧАЙНАЯ ВЕТЛІВАСЬЦЬ?


Гутарыў Віталь Тарас

(Аль Карадагі:) “Вядома, існуюць асаблівыя традыцыі на арабскім Усходзе, і на Ўсходзе ўвогуле, што тычыцца прыёму гасьцей – нават на звычайным узроўні. Калі людзі наведваюць адзін аднаго, гаспадар павінен выказаць яму асаблівую павагу і надзвычайную ветлівасьць. Канечне, шмат залежыць ад статусу канкрэтнага чалавека, асабліва калі гэта кіраўнік дзяржавы. Ну, а калі гаспадаром зьяўляецца кароль, дык прыём будзе вельмі пышным. Нездарма ёсьць арабская прыслоўе: “Дарагі госьць, калі ты наведаеш наш дом, дык убачыш, што ты яго гаспадар”.

Гэта ўсё падкрэсьлівае традыцыі гасьціннасьці. Зразумела, ёсьць пэўныя адрозьненьне паміж рознымі арабскімі краінамі. Напрыклад, у Бахрэйне, ці ў Савудаўскай Арабіі, Кувэйце, іншых краінах Затокі, а таксама ў Іраку вельмі пышна сустракаюць. Мабыць, ў Ярданіі – хоць там таксама кароль, але гэта не такая багатая дзяржава, як Бахрэйн – там будзе крыху больш сьціпла. У Эгіпце таксама можа быць інакш. Але асобая ўвага, асаблівыя цырымоніі ў прыёме гасьцей на Ўсходзе, натуральна, адрозьніваюцца ад традыцыяў, скажам, эўрапейскіх краінаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG