Сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ і Партыі БНФ атрымалі ад Менгарвыканкаму дазвол на яго правядзеньне. Збор удзельнікаў у нядзелю а 12-й гадзіне ля Палацу культуры тэкстыльшчыкаў.
Да Дзядоў грамадзкае аб’яднаньне “Дыярыюш” выдала другое дапоўненае выданьне зборніка “Курапаты”. Сродкі на гэта выдаткавалі Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, фонд Пётры Крэчэўскага, а таксама прыватныя ахвярадаўцы — прафэсар Уладзімер Набагез, Адольф Субота і Серж Трыгубовіч. Прэзэнтацыя зборніка “Курапаты” ўжо адбылася ў Ганцавічах, Маладэчне, Бабруйску і Воршы.