Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЧАЦЬВЕРТАЯ СПРАВА ЗА ПАКЛЁП НА ЛУКАШЭНКУ ХУТКА ТРАПІЦЬ У СУД


Любоў Лунёва, Менск

Гэтыя ўлёткі былі зробленыя накшталт міліцэйскіх аб вышуку небясьпечных злачынцаў: пад партрэтам Лукашэнкі надрукаваны пералік крымінальных артыкулаў, якія, на думку аўтара ўлётак, ён парушыў.

Сёньня падчас допыту сьледчы Максім Падзярэй паведаміў Аксане Новікавай, што ня будзе чакаць два месяцы, каб перадаць справу ў суд. Аксана Новікава пасьля допыту паведаміла Радыё Свабода:

(Новікава: ) “Сьледчы пракуратуры высьвятляў у мяне, чаму менавіта гэтыя артыкулы былі надрукаваныя на ўлётцы. Я яму адказвала па кожным артыкуле. Там быў артыкул “незаконны захоп улады”. Я спаслалася на незаконны разгон парлямэнту ў 1996 годзе. Артыкул “захоп і забойствы двух ці болей асобаў” — выкраданьне вядомых палітыкаў Ганчара, Красоўскага, Захаранкі і журналіста Завадзкага. Там былі й крымінальныя артыкулы за эканамічныя злачынствы. Гэта і ўхіленьне ад уплаты мытных падаткаў, і адмываньне грошай. Сьледчы спытаўся ў мяне, ці дапамагаў мне нехта ў гэтай справе. Я адказала, што ўсё зрабіла сама. Тады сьледчы запэўніў мяне, што перадасьць справу ў суд як мага хутчэй”.

Крымінальная справа Аксаны Новікавай — чацьвертая ў гэтым годзе, распачатая пракуратурай за паклёп на Аляксандра Лукашэнку. Журналісты Павал Мажэйка і Мікола Маркевіч ужо адбываюць пакараньне на так званай “хіміі”. Віктар Івашкевіч таксама днямі паедзе ў вызначаны турэмным кіраўніцтвам рэгіён. 29-гадовай Аксане Новікавай, якая мае паўтарагадовае дзіця, пагражае яшчэ больш жорсткае пакараньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG