Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСЫ АСУДЖАЮЦЬ ЗАХОПНІКАЎ, АЛЕ ЛІЧАЦЬ, ШТО ЧАЧЭНСКАЯ ВАЙНА МУСІЦЬ БЫЦЬ СПЫНЕНАЯ


Альгерд Невяроўскі, Менск

Жыхары Менску сёньня даволі актыўна выказваліся ў справе патрабаваньняў узброеных захопнікаў, якія ўтрымліваюць людзей у тэатральным цэнтры ў Маскве. Вось меркаваньні тых, хто лічыць, што вайна мусіць быць спыненая:

(Дзяўчына: ) “Я думаю, што чачэнцы маюць рацыю, але іхныя мэтады зусім непрымальныя. Гэта можна зрабюіць па-іншаму”.

(Яе сяброўка: ) “Невырашальная сытуацыя, да добрага гэта не прывядзе”.

(Хлопец: ) “Трэба спыняць. Колькі можна ваяваць?”

(Спадарыня: ) “Важна хоць што-небудзь зрабіць, каб не пацярпелі людзі, каб не пацярпелі закладнікі. А якім чынам гэта будзе зроблена, няважна. Калі чачэнская вайна правакуе столь няшчасьцяў, то я думаю, што можна было б яе спыніць”.

Але былі і іншыя меркаваньні:

(Карэспандэнт: ) “Як вы ставіцеся да патрабаваньняў чачэнскіх захопнікаў спыніць вайну? Ці мусіць Уладзімер Пуцін выканаць іхныя патрабаваньні?”

(Спадар: ) “Гэта было б прыніжальна для Расеі, трэба іншым шляхамі вырашаць”.

(Хлопец: ) “Пуціну трэба гнуць сваю лінію. Трэба трымаць марку й не дазваляць тэрарыстам рабіць тое, што яны хочуць”.

(Іншы хлопец: ) “Я думаю, ня трэба паддавацца”.

(Жанчына: ) “Калі яны атрымаюць, тое, што трэба, то тэрарысты ў іншых кропках таксама пачнуць высоўваць патрабаваньні”.

А гэта выказваньні людзей, якія ня вераць, што Ўладзімер Пуцін пойдзе на саступкі й спыніць вайну ў Чачэніі:

(Малады мужчына: ) “Практыка паказвае, што закладнікаў усё роўна заб’юць. Я супраць тэрарызму ў любой форме, але такая сытуацыя не паўстала на роўным месцы. Я ня ведаю, як бы я сябе паводзіў, калі б прыйшоў “рускі Іван” ды згвалціў бы дачку, жонку й матку. Што я тады буду рабіць? Проста я кажу, што гэты канфлікт не паўстаў на пустым месцы”.

(Хлопец: ) “Пуцін ня будзе выконваць іхныя патрабаваньні. Гэта бачна па ягоных палітычных поглядах”.

(Спадар сярэдніх гадоў: ) “Я думаю, што Пуцін мусіць гэта зрабіць.Але ўлічыўшы, адкуль ён выйшаў... Яны могуць пакласьці на алтар ня толькі чачэнцаў, але й сваіх людзей, і грамадзянаў іншых краінаў”.

Гэткія меркаваньні менчукоў адносна патрабаваньняў чачэнскіх захопнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG