Прыезд супрацоўнікаў сакратарыяту АБСЭ зьвязаны з рашэньнем беларускіх уладаў адмовіць у працягу акрэдытацыі апошняму дыплямату КНГ АБСЭ ў Беларусі Аліне Жасан, якая будзе вымушаная пакінуць Беларусь 29 кастрычніка.
Блізкім часам у менскім офісе АБСЭ будуць пастаянна знаходзіцца супрацоўнікі арганізацыі зь Вены на ратацыйнай аснове — толькі на беларускіх супрацоўнікаў офіс не пакінуць.
Аліна Жасан атрымала сёньня і інструкцыі адносна свайго ад’езду зь Беларусі.