Напярэдадні слуханьняў адносна Беларусі, якія маюць адбыцца ў ніжняй палаце расейскага парлямэнту 12 лістапада, беларуская апазыцыя інфармуе расейскіх дэпутатаў пра тое, што адбываецца ў Беларусі.
Сёньня ж дэпутат палаты прадстаўнікоў Вольга Абрамава прапанавала калегам зрабіць адмысловую заяву ў сувязі з дэпартацыяй зь Беларусі Барыса Нямцова. Аднак палата адмовілася гэта зрабіць, спаслаўшыся на тое, што для гэтага ў яе нібыта “мала інфармацыі”.